Пал Шмітварыянт напісання імя — Паль (; нар. , Будапешт) — венгерскі палітык і фехтавальшчык, прэзідэнт Венгрыі з 6 жніўня 2010 года, раней займаў пасты спікера парламента Венгрыі (у маі-жніўні 2010 года) і віцэ-старшыні Еўрапарламента (з 2009 па 2010). Прэзідэнт Венгерскага алімпійскага камітэта (з 1989 года). 29 чэрвеня 2010 года парламент Венгрыі абраў яго новым прэзідэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанента Андраша Балага. Шміт афіцыйна ўступіў на пасаду 6 жніўня.

Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса ў Будапешце. Член зборнай Венгрыі па фехтаванні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён свету і Еўропы. Завяршыў спартыўную кар'еру ў 1977 годзе. У 1989 годзе стаў прэзідэнтам Венгерскага алімпійскага камітэта. У 1995—1999 гадах быў віцэ-прэзідэнтам МАК, у 2001 годзе выстаўляў сваю кандыдатуру на пост новага старшыні камітэта. У 1993—1997 гадах быў паслом Венгрыі ў Іспаніі, у 1998—2002 гадах — у Швейцарыі.

У 2003—2007 гадах быў віцэ-старшынёй партыі Фідэс. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента (быў пераабраны ў 2009 годзе), дзе ён з'яўляўся адным з 14 віцэ-старшыняў і старшынёй камісіі па адносінах з Харватыяй. У 2010 годзе пакінуў свой дэпутацкі мандат.

Жонка Пала Шміта — былая венгерская гімнастка Каталін Макраі (, род. 1945), віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1964 года ў практыкаваннях на брусах.

Спасылкі Апалы Шміт на сайце Еўрапарламента Профіль кандыдата на пасаду новага главы МАК на сайце BBC (2001)

Катэгорыя:Члены партыі «Фідэс» Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Венгрыі Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фехтаванні Катэгорыя:Члены МАК Катэгорыя:Прэзідэнты Венгрыі