Андрэй Валер'евіч Арлоўскі (англ. Andrei Arlovski, , , Беларуская ССР) — беларускі спартсмен, які выступае ў змешаных адзінаборствах, адзінаццаты чэмпіён Ultimate Fighting Championship (UFC) у цяжкай вазе (2005—2006). У спаборніцтвах MMA (ад англ. Mixed martial arts) Арлоўскі, які, у ліку іншых, перамог такіх байцоў, як Цім Сільвія, Фабрысіу Вердум і Уладзімір Мацюшэнка, доўгі час лічыўся адным з вядучых байцоў.

Арлоўскі атрымаў мянушку «Пітбуль», для адпаведнасці з якім выкарыстоўвае капу з двума «ікламі».

Андрэй прыняў удзел у здымках трох фільмаў, у ліку якіх «Універсальны салдат 3: Адраджэнне» 2009 года і «Універсальны салдат 4: Новае вымярэнне», які выходзіць на экраны ў 2012 годзе. Ён таксама з'яўляецца прататыпам персанажа камп'ютарнай гульні кампаніі Electronic Arts, а таксама калекцыйнай фігуркі, выпушчанай пад брэндам UFC.

Раннія гады Андрэй Арлоўскі нарадзіўся ў Бабруйску 4 лютага 1979 г. у сям'і бацькі-ваеннага і маці, якая працавала інжынерам. У дзяцінстве ён займаўся футболам, а пасля школы паступіў у Акадэмію МУС у Мінску, дзе актыўна стаў займацца самба і дзюдо. У верасні 1999 года ў Санкт-Пецярбургу праходзіў чэмпіянат свету па самба, на якім Арлоўскі стаў першым сярод юніёраў у катэгорыі звыш 100 кг і атрымаў званне «майстра спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь». Скончыўшы Акадэмію па спецыяльнасці юрыст-прававед, Арлоўскі не стаў працаваць у праваахоўных органах, а пачаў трэніравацца ў вядомага кікбаксёра Дзмітрыя Сцяпанава, пад кіраўніцтвам якога ён праходзіў падрыхтоўку да 2005 года.

Спартыўная кар'ера

M-1 У красавіку 1999 года Арлоўскі дэбютаваў у прафесійным спорце на «Чэмпіянаце свету 1999» — MMA-турніры, арганізаваным кампаніяй «Мікс-Файт М-1» ў Санкт-Пецярбургу. Яго супернікам у першым баі быў мясцовы баец Вячаслаў Дацык. На працягу ўсяго паядынку Арлоўскі валодаў значнай перавагай, асабліва прыкметнай у барацьбе, аднак не змог завяршыць сутычку датэрмінова. У самым пачатку сёмай хвіліны Дацыку ўдалося зрабіць дакладны ўдар у падбародак, адправіўшы ў накаўт беларускага спартсмена.

Праз год Арлоўскі рэабілітаваўся перад заўзятарамі, выйграўшы «Чэмпіянат Еўропы 2000». Для гэтага ён паслядоўна перамог Майкла Цілроя (задушлівы прыёмам «гільяціна») і Рамана Зянцова (тэхнічным накаўтам).

UFC У 2005 годзе Арлоўскі атрымаў запрашэнне прыняць удзел у баях у ЗША, і неўзабаве пераехаў у Чыкага. Аднак варта адзначыць, што ў далейшым Андрэй заўсёды падкрэсліваў сваё паходжанне. У прыватнасці, ён выходзіў на паядынкі з падвойным сцягам: Беларусі і ЗША.

Асабістае жыццё Некаторы час Арлоўскі жыў сумесная з дзяўчынай з часопіса Playboy полькай Патрысіяй Мікулай, з якой пазнаёміўся праз агульных сяброў. Ён адклікаўся пра яе добра, адзначаючы, што яна заўсёды яго падтрымлівала. Аднак потым пара расталася.

Спасылкі Афіцыйны сайт Профіль Андрэй Арлоўскага на сайце Sherdog

Катэгорыя:Самбісты паводле алфавіта Катэгорыя:Кікбаксёры Беларусі Катэгорыя:Байцы змяшаных адзінаборстваў Беларусі Катэгорыя:Самбісты Беларусі