Крысціян Доплер (; 29 лістапада 1803, Зальцбург — 17 сакавіка 1853, Венецыя) — аўстрыйскі фізік.

У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 працаваў у Чэшскім тэхнічным універсітэце, з 1847 года — прафесар Горнай і Лясной акадэмій ў Хемніцы, з 1848 года — член Венскай Акадэміі Навук, з 1850 года — прафесар Венскага ўніверсітэта і дырэктар першага у свеце Фізічнага інстытута, створанага пры Венскім універсітэце па яго ініцыятыве.

Навуковыя інтарэсы Крысціяна Доплера ляжалі ў такіх галінах фізікі як оптыка і акустыка. Асноўныя працы выкананыя па аберацыі святла, тэорыі мікраскопа і аптычнага далямера, тэорыі колераў і некаторых іншых тэмах. У 1842 годзе Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасць частаты ваганняў, якія ўспрымае назіральнік, ад хуткасці і напрамку руху крыніцы хваляў і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэта з’ява пасля была названа яго імем (эфект Доплера).

Гл. таксама Даплераграфія Метад Доплера

Катэгорыя:Фізікі Аўстрыі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя на Сан-Мікеле