Вы́дрыца — рака ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 120 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Вацлавова і цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў возера Чарсцвяцкае з поўдня. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 12,4 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Віславоўка (справа). У басейне ракі азёры Лош, Люкташ, Небылова, Вербна і Гарадзянец.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Дзівы Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна