Сакаля́нка — колішняя вёска, размешчаная ў паўднёвай частцы горада Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Гісторыя Згадваецца з XVIII стагоддзя, калі належала маёнтку Грэбелька, уваходзіў у межы Менскай парафіі. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 1 двор, 3 жыхары. У 1897 годзе ўрочышча Сеніцкай воласці Мінскага павета, 1 двор, 3 жыхары.

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 5 двароў, 30 жыхароў. У першай палове XX стагоддзя каля вёскі знаходзіўся вадзяны млын. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён.

Вясковая забудова і планіроўка захаваліся на Сакалянскім завулку, які падзелены на дзве часткі вуліцай Дзянісаўская. Таксама вясковыя хаты адрасаваныя па вуліцы Палявой.

Літаратура

Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска