Закон Авагадра — адзін з асноўных законаў ідэальнага газу, адно з важных асноўных палажэнняў хіміі, якое абвяшчае, што «ў роўных аб'ёмах розных газаў, узятых пры аднолькавых тэмпературы і ціску, змяшчаецца адна і тая ж колькасць малекул». Быў сфармуляваны ў 1811 годзе італьянскім фізікам Амедэо Авагадра (1776—1856), прафесарам фізікі ў Турыне.

З закону Авагадра вынікае: моль любога газу пры аднолькавых умовах займае аднолькавы аб'ём (пры ціску 1,01·105 Па і тэмпературы 0 °C малярны аб'ём газу роўны 22,1 л/моль, або 22,4·10−3 м³/моль); шчыльнасць двух газаў пры аднолькавых умовах прама прапарцыянальна іх малярнай масе.

Закон Авагадра выкарыстоўваецца пры разліках па хімічных формулах і ўраўненнях, вызначэнні адносных малярных мас газаў.

Літаратура

Катэгорыя:Асноўныя законы ў хіміі Катэгорыя:Тэрмадынаміка Авагадра Катэгорыя:Фізічная хімія Катэгорыя:Колькасць рэчыва