МАЗ-5551 — самазвал, які вырабляецца Мінскім аўтазаводам з 1984 года на базе аўтамабіля МАЗ-5337. Выпускаецца таксама ў варыянце шасі для мантажу рознага спецыяльнага абсталявання.

Гісторыя Першыя прататыпы МАЗ-5551 былі пабудаваныя ў 1973 годзе. На канвеер машына ўстала ў 1984 годзе. Але ў 1984 годзе было выраблена ўсяго 32 машыны. У 1985 годзе — 1701. Устойлівы выпуск пачаўся з 1988 года.

У 1984—1990 МАЗ-5551 і МАЗ-5549 збіралі на заводзе паралельна.

З 1998 года самазвал стаў выпускацца з абноўленай кабінай, у якой для доступу да кропак абслугоўвання адкрывалася ўся пярэдняя абліцоўка, а не толькі рашотка радыятара.

Апісанне

Кабіна — двухмесная, адкідальная наперад (гідрацыліндрам з ручным прывадам гідрапомпы).

thumb|Выгляд ззаду Кузаў — суцэльнаметалічны з заднім бортам, які адчыняецца і зачыняецца аўтаматычна. Разгрузка — задняя ці 3-х баковая. Прадугледжана абаграванне дна кузава адпрацаванымі газамі рухавіка. Самазвальныя платформы доўгі час выпускаліся ў асобным цэху ў Мінску, пазней вытворчасць самазвальных кузаваў была пераведзена ў Магілёў на "Магілёўтрансмаш".

Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-5551-020

Падрыхтаваная маса, кг: 7470 Поўная маса, кг: 17620 Грузападымальнасць, кг: 10000 Аб'ём кузава, м³: 5,5 Рухавік: V6, ЯМЗ-236М2 Магутнасць, кВт (к.с.): 132 (180) Круцільны момант, Нм: 667 Каробка перадач: ЯМЗ-236П, 5-ст, механічная Макс. хуткасць, км/г: 83 Выдатак паліва, л: 22,8 Аб'ём паліўнага бака, л: 200

Мадыфікацыі МАЗ-555102 МАЗ-555102 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2, Еўра-2. Выпускаецца з 2002 года.

Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-555102-020

Падрыхтаваная маса, кг: 8000 Поўная маса, кг: 18000 Грузападымальнасць, кг: 10000 Рухавік: V6, ЯМЗ-236НЕ2 (Еўра-2) Магутнасць, кВт (к.с.): 169 (230) Круцільны момант, Нм: 900 Каробка перадач: ЯМЗ-236П, 5-ст, механічная Макс. хуткасць, км/г: 90 Аб'ём паліўнага бака, л: 200

МАЗ-5551A2 МАЗ-5551A2 — мадыфікацыя з рухавіком ЯМЗ-6563.10 (230 к.с., Еўра-3). Выпускалася ў 2007—2019 гадах. Было выраблена 5113 самазвалаў гэтай мадыфікацыі.

МАЗ-55512 МАЗ-55512 — мадыфікацыя з газадызельным рухавіком, прататып.

У 1985 годзе быў створаны эксперыментальны газавы рухавік ЯМЗ-Э236М. Рухавік мог працаваць у двух рэжымах — як на дызельным паліве, так і на сціснутым прыродным газе з дадаткам запальной дозы дызпаліва. Ён меў дызельную сістэму сілкавання з паліўнай помпай высокага ціску і прыладай, якая забяспечвала пераключэнне рэжыму падачы паліва (толькі на дызельным паліве або на сумесі дызельнага паліва і газу), а таксама газадызельную сістэму сілкавання, сістэму каардынавання прывадам кіравання паліўнай помпы высокага ціску і дазатарам газа, і інш. дадатковае абсталяванне. Пяць металічных газавых балонаў размяшчаліся на раме.

МАЗ-55513 МАЗ-55513 — мадыфікацыя з поўным прывадам.

Аўтамабіль меў раму, пярэдні і задні масты, раздатачную каробку і іншыя агрэгаты лесавоза МАЗ-5434. Ад серыйнага МАЗ-5551 узялі стандартныя кабіну без спальнага месца і платформу аб'ёмам 5,5 куб.м. Сілавы агрэгат складаўся з 240-моцнага васьміцыліндравага V-падобнага рухавіка ЯМЗ-238М2, які ўсталёўваўся на лесавозы, і 5-ступеньчатай каробкі перадач ЯМЗ-236П, узятай ад базавага самазвала. Мадыфікацыя з 230-моцным рухавіком ЯМЗ-236НЕ Еўра-1 мела індэкс МАЗ-555130.

Выпускаўся ў абмежаванай колькасці.

Літаратура

Спасылкі

МАЗ-5551А2 на афіцыйным сайце // maz.by

5551 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта