Вільгельм Маркс (ням.: Wilhelm Marx; 15 студзеня 1863, Кёльн — 5 жніўня 1946, Бон) — нямецкі юрыст і палітык (Германская партыя Цэнтра). У 1923-24 і 1926—1928 гадах займаў пасаду рэйхсканцлера Веймарскай рэспублікі.

У 1925 годзе Вільгельм Маркс быў вылучаны кандыдатам у рейхспрэзідэнты ад Веймарскай кааліцыі (СДПГ, НДП і Германская партыя Цэнтра), але прайграў Паўлю фон Гіндэнбургу. Вільгельм Маркс заўсёды знаходзіўся ў цені іншых палітыкаў: Густава Штрэземана або Фрыдрыха Эберта. Тым не менш у гісторыі Веймарскай рэспублікі ён застаўся адной з цэнтральных палітычных фігур, змагаўся за адзінства дэмакратычнага лагера.

Літаратура

Спасылкі http://www.dhm.de/lemo/html/biografien/MarxWilhelm Маркс у базе даных пра дэпутатаў рэйхстага на сайце Баварскай дзяржаўнай бібліятэкі Біяграфічная даведка на сайце федэральнага архіва

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Германіі Катэгорыя:Міністры юстыцыі Германіі Катэгорыя:Рэйхсканцлеры Германіі Катэгорыя:Памерлі ў Боне Катэгорыя:Члены Партыі Цэнтра (Германія)