Падзеі 13 лютага: У Расіі створаны Чарнаморскі флот. 8 красавіка: Выдадзены маніфест Екацярыны II аб далучэнні Крыма да Расіі. 15 красавіка: Утворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія. 14 мая: Расійская імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб запрыгоньванні сялян на Украіне. 8 чэрвеня: Пачалося вывяржэнне вулкану Лакі на Ісландыі. 3 верасня: Паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагаднення афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. 27 верасня: У Херсоне на ваду спушчаны першы карабель Чарнаморскага флоту Расіі «Слава Екатерине». 29 верасня: Заснаванне княгіняй К. Р. Дашкавай Расійскай Акадэміі навук.
Нарадзіліся 9 лютага: Васіль Жукоўскі, рускі паэт, перакладчык, адзін з заснавальнікаў рускага рамантызму. 3 красавіка: Вашынгтон Ірвінг, амерыканскі пісьменнік.
Памерлі 27 верасня: Эцьен Безу, французскі матэматык. 10 кастрычніка: Людвік Грынцэвіч, архітэктар, прадстаўнік позняга барока.