Ян XXI (лац. Ioannes PP. XXI, свецкае імя: Петрус Рэбулі Юліяні або Педру Жуліян, парт. Pedro Julião або Пётр Іспанскі, лац. Petrus Hispanus; паміж 1210 і 1220 — 20 мая 1277) — Папа Рымскі з 8 верасня 1276 па 20 мая 1277. Адзіны Папа партугальскага паходжання.

Пасля абрання яго папам, Ян паставіў сваёй задачай падрыхтаваць крыжовы паход. Лічачы галоўнай перашкодай для гэтага спрэчку паміж Альфонсам Кастыльскім і Філіпам III аб спадчыне ў Кастыліі, Ян, робячы ўсё для спынення канфлікту, адправіў у Парыж легатаў з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Аднак, нягледзячы на прадпрымаемыя намаганні спрэчка зацягнулася, між тым Папа быў смяротна паранены ўпалым дахам новага дому.

Ян славіўся сваёй вучонасцю, і нават лічыўся чараўніком, да прыняцця духоўнага сану. Ён напісаў каментар на творы Арыстоцеля і Тамаша Аквінскага і шмат іншых трактатаў.

Спасылкі Ян XXI на Catholic Encyclopedia

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Асобы