СТБ (Сталічнае тэлебачанне) — беларускі тэлеканал.

Гісторыя ЗАТ «Сталічнае Тэлебачанне» зарэгістравана 19 кастрычніка 2000 года. 1 студзеня 2001 года тэлеканал пачаў сваё вяшчанне на частаце тэлеканала Восьмы канал з выпуску сталічных навін. На той момант гэта была адзіная праграма ўласнай вытворчасці. У астатні час трансляваўся канал РЕН-ТВ (перакрывалася рэклама і выпускі навін), а таксама праграмы, якія раней выходзілі на Восьмым канале. Далей тэлеканал пачаў паступова развівацца і ператварыўся ў канал са шматлікімі праектамі розных жанраў.

Таксама тэлеканал паказвае праграмы свайго партнёра — РЕН ТВ. Але большасць праграм (каля 85 %) — уласнай вытворчасці.

Раней якасць тэлеканала было 544р, але 2 кастрычніка 2017 г. СТБ стаў трансліравацца ў фармаце высокай якасці HD, такім чынам, стаўшы першым дзяржаўным каналам у высокай якасці. Канал можа паглядзець і анлайн.

Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні Служба навін «СТБ» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку навінавага эфірнага часу «СТБ» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

3 верасня 2020 года на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзведзь, прадстаўлены як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, са слязьмі на вачах расказваў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі». Аказалася, што 99-гадовы герой сюжэту сам у баявых дзеяннях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў на Каўказе ў НКУС СССР, а ў Беларусь упершыню прыехаў у 1948 годзе.

Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца .

Узнагароды Сакавік 2005 — Першы нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня» Лістапад 2005 — «Лепшыя праграмы садружнасці» Сакавік 2006 — Другі нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня» Сакавік 2007 — Трэці нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня» Сакавік 2008 — Чацвёрты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня» Сакавік 2009 — Пяты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня» Красавік 2010 — Шосты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»

Лагатып З 1 студзеня 2001 года па 3 верасня 2006 года лагатыпам была сіняя літара «С» ў форме бумеранга і слова «ТБ», побач быў белы бумеранг. Знаходзіўся ў правым верхнім куце.

З 4 верасня 2006 года па 31 кастрычніка 2018 года лагатыпам з’яўляецца вялікая аранжавая літара «С», усярэдзіне сіні надкусаны круг, дзе белымі літарамі напісана слова «ТВ». Знаходзіцца там жа.

З 1 лістапада 2018 года лагатыпам з’яўляецца нахілены квадрат чырвонага колеру з белай літарай «С» усярэдзіне.

Праграмы ўласнай вытворчасці Анфас Мінск і мінчане Міншчына Раніца СТБ Навіны 24 гадзіны СТВ спорт Цэнтральны рэгіён Вялікі горад Тыдзень Сталічныя падрабязнасці Спорт-таймер Рашэнне ёсць! Народны кантроль У пошуках ісціны Па сутнасці Сенат САСС упаўнаважаны заявіць

Праекты Песні на ўсе часы Музычная тэлевізійная прэмія Тэарэтыкі З чаго пачынаецца радзіма Зорны рынг Гарачая восень 39-га КВН Тэлемарафон СТВ Вайна. Вядомая і невядомая Малая радзіма Сямнаццаць імгненняў У параднага пад’езда з Кацярынай Забенько Рэпарцёр СТВ Дзве зоркі Сардэчна паскардзіцца Добры вечар, маляня Добры дзень доктар Аўтапанорама Вялікі сняданак Мабыць-нябачна Гарачы лёд Культурнае жыццё Асабісты інтарэс Наша справа Новыя Падарожжа дылетанта Сталічны футбол

Вядучыя Рыгор Азаронак Ірына Ханунік-Рамбальская

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Прапаганда ў Беларусі