Цеканне — фанетычная з’ява, звязаная з пераходам гука [т] пры яго памякчэнні ў мяккую афрыкату [ц’], а таксама вымаўленне гэтай афрыкаты. Напрыклад, ціхі, на дроце, мяту — мяці, ты — цябе, куст — кусцік, несці, лацінскі, бацвінне.

Распаўсюджванне Цеканне ўласціва беларускай мове і некаторым дыялектам рускай мовы.

Беларуская мова У старабеларускай мове цеканне ўзнікла паміж XIV—XVI стагоддзямі. У пісьмовых помніках адлюстроўваецца з XV стагоддзя. Пашырана на ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, што сведчыць на карысць гіпотэзы пра яго самастойнае развіццё. Я. Карскі тлумачыў паходжанне цекання (як і дзекання) празмерным змякчэннем зубных гукаў [т] і [д], якія пачалі вымаўляцца са свісцячым адценнем, уласцівым гукам [с] і [з], што і прывяло да ўзнікнення мяккіх афрыкат [ц’] і [z’] ([дз’]).

Цеканне з’яўляецца характэрнай асаблівасцю беларускай літаратурнай і дыялектнай моў (за выключэннем заходнепалескіх гаворак).

Крыніцы

Літаратура Юргелевіч П. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974.

Катэгорыя:Беларуская фанетыка