Хеле Торнінг-Шміт (; нар. , Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, прэм’ер-міністр Даніі з 4 кастрычніка 2011. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.
Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, у хуткім часе пасля гэтага, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм’ер-міністрамУ Даніі прайшлі парламенцкія выбары, Еўрарадыё (16.09.2011).
Торнінг-Шміт — прыхільнік павелічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.
Стала першай у гісторыі краіны жанчынай, якая ўзначаліла ўрад краіны.
Яе бацька выкладаў матэматыку і нацыянальную эканоміку ў Капенгагенскім універсітэце.
Спасылкі Профіль на сайце Еўрапарламента
Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Даніі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Даніі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі Катэгорыя:Палітыкі Даніі