Жан-Люк Гадар (; , Парыж — ) — франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар марксісцкіх перакананняў, стаяў ля вытокаў французскай новай хвалі. Яго фільмы 1960-х аказалі рэвалюцыйны ўплыў на сусветнае кінамастацтва.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся 3 снежня 1930 года ў Парыжы. Як і большасць рэвалюцыянераў-сацыялістаў, паходзіў з забяспечанай сям’і. Бацька быў урачом і трымаў прыватную клініку, а маці паходзіла з заможнага роду швейцарскіх банкіраў. Пачатковую адукацыю атрымаў ў Ньёне (Швейцарыя) і ў парыжскім ліцэі «Рамер».
У 1949 годзе паступіў у Сарбону, на філасофскі факультэт. Атрымаў дыплом этнографа. Захапленне кінематографам і знаёмства з вядомым крытыкам А. Базенам дазволіла яму ўладкавацца ў 1959 годзе ў «Газет дзю сінема», а праз год Гадар ужо актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Кае дзю сінема».
Пачатак кінакар’еры Першы фільм «Аперацыя бетон» зняў у 1954 годзе, а ў 1959 годзе — першы поўнаметражны фільм «На апошнім дыханні» — адну з першых з’яваў французскага кінематографа новага пакалення, якое пазней назвала сябе «новай хваляй». Галоўнымі тэмамі новай плыні зрабіліся свабода, перамены ў грамадстве, бунт моладзі супраць старога ладу.
Перыяд «новай хвалі» ў творчасці Гадара Наступны фільм «Маленькі салдат» (1960) быў забаронены цэнзурай і з’явіўся на экранах толькі ў 1963 г.
Фільм «Жыць сваім жыццём» (1962) зрабіў «зоркай» артыстку Анну Карыну. Ён апавядае гісторыю маладой жанчыны, якая хацела быць свабоднай, але пад ціскам матэрыяльных праблем стала прастытуткай. «Пагарда» (1963) і «Карабінеры» прысвечаны праблемам процістаяння чалавека і грамадства, уласнай годнасці і матэрыяльных абставін.
«Альфавіль» (1965) — тэхнакратычная антыўтопія пра таталітарнае грамадства, у якім душацца чалавечыя пачуцці. Далей выходзяць «Шалёны П’еро» (1965) і «Мужчынскае-жаночае» (1966).
«Мааісцкі перыяд» «Кітаянка» (1967) — аналітычны, месцамі крытычны погляд на рэвалюцыйную моладзь. Падчас працы над фільмам Гадар ажаніўся з Эн Вяземскі. Іншым фільмам на рэвалюцыйную тэматыку быў «Уік-энд» (1967). Выкарыстоўвае эксперыментальныя, авангардныя метады будовы фільма.
Перыяд групы «Дзіга Вертаў» Актыўна ўдзельнічае ў падзеях «Чырвонага мая» ў 1968 годзе, знімае шэраг прапагандысцкіх фільмаў. Да гэтага перыяду адносяцца «Вецер з усходу» (1970), «Праўда» (1970). Спрабуе ўжываць ідэі сацыялізму ў працэсе стварэння кіно.
Перыяд студыі «Sonimage» і позні этап Пазней вяртаецца да «вялікага кіно»: «Ратуй, хто можа (свае жыццё)», «Палкасць» (1982), «Імя: Кармэн» (1983). У 1990-х гадах стварае буйную кінаанталогію «Гісторыя кіно», а ў 1995 годзе — фільм «Моцарт назаўсёды», прысвечаны праблемам мастацтва і мастака.
У 2002 годзе сумесна з шэрагам рэжысёраў (Віктор Эрысэ, Чэнь Кайгэ, Спайк Лі, Вім Вендэрс і іншыя) здымае дылогію «На дзесяць хвілін старэйшы», з двух фільмаў — «Труба» і «Віяланчэль». Кожны складаецца са шматлікіх кароценькіх навел, і кожная з іх створана асобным рэжысёрам. Канкрэтна Гадар зняў навелу «У цемры часу».
У 2010 годзе выходзіць фільм «Сацыялізм».
Творчасць Ж.-Л. Гадара значна ўплывала на развіццё сучаснага кінематографа, асабліва кірункаў арт-хаус. Некаторыя фільмы зрабіліся культавымі.
Памёр 13 верасня 2022 года, здзейсніўшы асіставанае самагубстваLiberation: Жан-Люк Годар совершил ассистированное самоубийство.
Бібліяграфія Collet J., Jean-Luc Godard, [P., 1968]; Eberhardt К., Jan-Luc Godard. — Warszawa, 1970.
Спасылкі
Гісторыя кіно / Histoire(s) du cinéma Гадар пра Гадара Мастацтва кіно, № 2 1991
Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі Катэгорыя:Акцёры Францыі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Жан-Люк Гадар