Кус-кус, або кускус () — традыцыйная страва краін Магрыба.

Даўней гатавалася з проса, цяпер звычайна з круп кус-кус ад якіх страва атрымала сучасную назву. Часам кус-кус гатуюць з булгура.

Распаўсюджанне Кус-кус адна з асноўных страў бербераў і іншага насельніцтва краін Магрыба, у т.л. Марока, Алжыра, Туніса і Лівіі. Таксама распаўсюджаны ў іншых частках Афрыкі, некаторых рэгіёнах Блізкага Усходу, а таксама ва Францыі і сіцылійскай правінцыі Трапані ў Італіі.

Віды Кус-кус з мясам (пераважна баранінай і ягняцінай) распаўсюджаны удалечыні ад міжземнаморскага берага. У прыбярэжных абласцях Магрыба і на востраве Джэрба гатуюць кус-кус з рыбай і морапрадуктамі. Нярэдка робяць вегетарыянскі кус-кус з гароднінай. Салодкі кус-кус з вінаградам, сухафруктамі, арэхамі называюць масфуф.

Літаратура

Катэгорыя:Крупы Катэгорыя:Крупяныя стравы Катэгорыя:Магрыб Катэгорыя:Міжземнаморская кухня Катэгорыя:Мараканская кухня Катэгорыя:Алжырская кухня Катэгорыя:Туніская кухня Катэгорыя:Сірыйская кухня Катэгорыя:Арабская кухня