Падзеі 11 студзеня: Алабама абвясціла аб выхадзе са складу ЗША. 19 лютага: Маніфест цара Аляксандра II аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. 11 сакавіка: Ухваленне канстытуцыі Канфедэраваных Штатаў Амерыкі, пралог грамадзянскай вайны ў ЗША.

Нарадзіліся 1 студзеня: Яўхім Карскі, беларускі філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф, фалькларыст 15 лютага: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 30 красавіка: Мар'ян Здзяхоўскі, польскі літаратуразнавец 8 ліпеня: Марыя Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка (пам. 6.1.1945) 10 кастрычніка: Фрыцьёф Нансен, нарвежскі палярны даследчык, вучоны-заолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (пам. 1930) 8 снежня: Жорж Мельес, французскі рэжысёр 26 снежня: Фрыдрых Энгель, нямецкі матэматык

Памерлі 9 лютага: Фрэнсіс Дэнбі, ірландскі пейзажыст 8 красавіка: Эліша Оціс, вынаходнік бяспечнага ліфта