Жуль Альфонс Хофман () — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011) год сумесна з Брусам Бётлерам і Ральфам Штэйнманам за даследаванне актывацыі прыроджанага імунітэту.
Біяграфія Жуль Хофман нарадзіўся ў горадзе Эхтэрнах у Люксембургу 2 жніўня 1941. У 1969 годзе ва ўніверсітэце Страсбурга ён атрымаў навуковую ступень па біялогіі. У 1973—1974 гадах лічыўся ў дактарантуры Марбургскага ўніверсітэта ў Германіі. З 1964 па 1968 Хофман працаваў навуковым асістэнтам у французскім Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1974 годзе ён стаў кіраўніком навукова-даследчых работ цэнтра. З 1978 па 2005 гады ён займаў пасаду дырэктара аддзялення 9022 «Імунныя адказы і іх праходжанне ў насякомых». З 1993 па 2005 гады ён таксама кіраваў Інстытутам малекулярнай і клетачнай біялогіі ў Страсбургу.
Жуль Хофман з’яўляецца членам некалькіх акадэмій, сярод якіх нямецкая Леапальдзіна, Французская акадэмія навук, Еўрапейская Акадэмія, EMBА, Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук.
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Імунолагі Францыі