Астравыя, Складанакветныя (Asteraceae, саст. Compositae) — сямейства кветкавых двухдольных раслін.
З каля 1100 родамі і больш за 20 тысячамі асобных відаў лічыцца другім па колькасці прадстаўнікоў сямейства у адзеле . Сістэматычная назва паходзіць ад , што значыць зорка, гэтае слова выкарыстоўваецца для апісання формы кветак. У сямействе ў асноўным травы, але рэдка сустракаюцца хмызнякі і дрэвы.
Апісанне У асноўнай масе гэта травяністыя расліны, пераважна шматгадовыя, радзей аднагадовыя, іншы раз паўзмызнякі, хмызнякі і нават дрэвы; ёсць таксама лазячыя расліны і сукуленты.
Узаемаразмяшчэнне і будова лісточкаў абгорткі разам з формай ніжняй часткі восі кошыка вызначае агульны выгляд ці форму абгорткі ў цэлым. Самыя ўнутраныя лісточкі абгорткі — крыючыя лісты крайніх (марфалагічна ніжніх) кветак кошыка. Астатнія кветкі таксама могуць мець крыючыя лісты, але плеўчатыя ці рассечаныя. У апошнім выпадку рассечанасць паверхні восі суквецця ўяўляецца проста валасістай. Паверхня восі кошыка бывае пакрыта невялікімі ямкамі, адпавядаючымі месцам прымацавання кветак. Іншы раз яна мае сеткаватую ці ячэістую будову. У некаторых выпадках кветкі размяшчаюцца на невялікіх бугарках, рэштках рэдукаваных кветаножак. Колькасць кветак у адным кошыку можа быць вялікай (у кошыку — тысячы) ці наадварот — абмежаванай (кошык ). Вядомы нават аднакветкавыя кошыкі, сабраныя ў складанае суквецце, нагадваючае шарападобную галоўку ()).
270px|thumb|left|Кветкі розных відаў сямейства: 1. ; 2. ; 3. ; 4. ; 5. ; 6. ; 7. ; 8. ; 9. ; 10. ; 11. ; 12.
Кветкі двухполыя, але бываюць жаночыя, мужчынскія і нават бясплодныя, правільныя ці няправільныя. Звычайна цэнтральную частку кошыка займаюць кветкі правільныя, двухполыя, трубчастыя (сланечнік, піжма, рамонак і інш.). Плод — сямянка. На слупку песціка маюцца вымятальныя валаскі, якія выносяць пылок. У аснове слупка ёсць нектарнік.
Вяночак у складанакветных закладваецца заўсёды як актынаморфны трубчасты. Аднак ад гэтага зыходнага тыпу ёсць адхіленні, калі вяночак становіцца язычковым ці двухгуба-несапраўднаязычковым, несапраўднаязычковым, варонкападобным. Будова чашачкі складанакветных разнастайная, але ў іх ніколі не ўтвараюцца лістападобныя чашалісцікі. У антагенезе чашалісцікі закладваюцца ў выглядзе 5 бугаркоў. У далейшым чашачка або зусім не ўтвараецца, або ўтвараецца ў выглядзе зубчастай ускраіны, ці ў форме пяціасцюкаватых прыдаткаў, ці лускавінак, шчацінак, валаскоў, утвараючых чубок ці папус. Яны садзейнічаюць распаўсюджанню пладоў. Асноўная функцыя чашачкі — засцярога ўнутраных частак кветак — у астравых страчана. Такую функцыю ў іх выконвае абгортка.
Цеснае збліжэнне дробных шматлікіх кветак на агульным кветаложы робіць кошык прыкметным для насякомых-апыляльнікаў. Усё суквецце робіць уражанне адной кветкі — антодыя.
У многіх складанакветных у кожным кошыку кветкі дыферэнцыраваны на крайнія і сярэднія. Сярэднія кветкі звычайна захоўваюць актынаморфную (трубчастую) будову, а крайнія — зігаморфныя з больш буйным вяночкам. Крайнія кветкі звычайна несапраўднаязычковыя (рамонак, нівянік, пупок і інш.) ці варонкападобныя (васілёк). Часам крайнія кветкі маюць аднолькавы колер з колерам цэнтральных, сярэдніх кветак, але часта афарбоўка іх іншая (ліловая, белая, ружовая). Гэта яшчэ болей прываблівае насякомых. Такая спецыяльная функцыя крайніх кветак тлумачыць тое, што ў шэрагу складанакветных яны бясплодныя (васілёк). У іншых выпадках у іх развіваецца толькі гінецэй і яны жаночыя (нівянік, крываўнік). Радзей усе кветкі ў кошыку аднаполыя, напрыклад, у падбела (Tussilago farfara), сярэднія кветкі кошыка мужчынскія, а крайнія — жаночыя).
У рэдкіх выпадках назіраецца двухдомнасць ().
Пашырэнне Прадстаўнікі сямейства шырока распаўсюджаны па ўсяму свету, але большасць з іх сустракаюцца ў асноўным у паўпустынных абласцях трапічнай і субтрапічнай зонБожилова, Коева, Тонков (1999), стр. 183. У Беларусі — 70 родаў і каля 260 відаў.
Асаблівасці біялогіі Кветкі астравых пратандрычныя. У першы (мужчынскі) перыяд цвіцення двухполых кветак слупок песціка яшчэ кароткі і яго верхавіна знаходзіцца прыкладна супраць асновы пыльнікавай трубкі. Пры раскрыванні інтрорзных пыльнікаў пылок высыпаецца ў трубачку, а падрастаючы слупок сваімі вымятальнымі валаскамі высоўвае пылок да выхаду з пыльнікавай трубачкі. Самаапыленне ў гэты час немагчыма, таму што лопасці рыльца песціка шчыльна прылягаюць адна да адной. Калі апыляльнікі не ўнясуць пылок, то пры агаленні лопасцей і іх разыходжанні ў бакі не адбываецца самаапылення, таму што ўспрымальная паверхня песціка не сутыкаецца з пылком.
У другі (жаночы) перыяд цвіцення, у яго канцы, калі не адбудзецца перакрыжаванае апыленне, то працэс самаапылення магчымы як запасны акт. Растучыя галінкі слупка ўсе мацней загінаюцца вонкі, закручваюцца спіральна і сутыкаюцца ўспрымальнай паверхняй з пылком на вымятальных валасках.
Энтамафілія — пануючы тып апылення ў складанакветных. Аднак сустракаюцца і анемафільныя расліны (палыны). Плады распаўсюджваюцца ветрам, жывёлай, рэдка — вадой. Плады маюць розныя прыстасаванні да распаўсюджвання: дробныя і лёгкія пераносяцца ветрам (палын), маюць спецыяльныя прыстасаванні — «парашут» (, , , ; вырасты на пладах — шчацінкі (ваўчкі трохраздзельныя); лісцікі абгорткі забяспечаны вастрыямі, кручочкамі, і ўвесь кошык разносіцца жывёламі (лопух — Arctium, дурнічнік — Xanthium strumarium).
Прамысловае значэнне
Як прадукт харчавання Многія віды астравых належаць да важных культурных раслін. Сярод іх першае месца займае , родам з Мексікі, які адрозніваецца самымі буйнымі галоўкамі з усяго сямейства (часам да 30 см у дыяметры). Таксама культывуюць (земляная груша), , , , і іншыя.
Віды і з’яўляюцца перспектыўнымі каўчуканосаміБожилова, Коева, Тонков (1999), стр. 185.
Як кветкі На клумбах вырошчваюць , , , , , , і іншыя. thumb|225px|right
Як лекавыя сродкі
Важнымі лекавымі травамі з’яўляюцца некаторыя віды , , Назва згодна з Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича),, , , , , , і іншыя.
Фарбы Сокі раней шырока выкарыстоўваліся для вытворчасці жоўтай і зялёнай фарбаўБСЭ. Серпуха .
Пустазелле
Пустазеллем з’яўляюцца , , , , , .
Гл. таксама Бузульнік Геленіум Даронікум Старасцень прыручайны Эдэльвейс Parthenium argentatum Растаропша
Літаратура
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6 Божилова, Елисавета, Й. Колева, С. Тонков. Систематика на висшите растения. Ун. изд. «Св. Климент Охридски», Пенсофт, София, 1999, ISBN 984-07-1353-6, ISBN 954-642-065-4, стр. 183—185
Катэгорыя:Сямействы раслін