__NOTOC__ 25 студзеня — дваццаць пяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
817: Абранне Пасхалія I Папам Рымскім. 1153: Балдуін III Іерусалімскі пачаў аблогу Ашкелона. 1323: Князь Гедымін у пасланні да грамадзян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў святароў, рыцараў і рамеснікаў у ВКЛ. 1554: Заснаваны горад Сан-Паўлу (Бразілія). 1701: У Маскве заснавана Школа матэматыкі і навігацыйных навук. 1831: Польскі сойм абвясціў пра скіданне расійскага цара Мікалая І з польскага стальца — узнікненне лозунгу: «За вашу і нашу свабоду!» 1924: У Вільні распачалася Беларуская канферэнцыя (сконч. 28 студзеня). 1924: У французскім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя Зімовыя Алімпійскія гульні. 1972: Мільённы жыхар нарадзіўся ў Мінску. 1990: Створаны Лельчыцкі краязнаўчы музей. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Францыяй. 1995: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Камбоджай. 2004: Міхаіл Саакашвілі заступіў на пасаду прэзідэнта Грузіі.
Нарадзіліся
750: Леў IV Хазар, візантыйскі імператар 1477: Ганна Брэтонская, каралева Францыі 1585: Хендрык Аверкамп, нідэрландскі жывапісец 1627: Роберт Бойль, англійскі хімік, фізік і філосаф (пам. 30.12.1691) 1708: Пампеа Батоні, італьянскі жывапісец 1736: Жазеф Луі Лагранж, французскі матэматык і астраном 1739: Шарль Франсуа Дзюмур'е, французскі генерал 1743: Фрыдрых Генрых Якобі, нямецкі пісьменнік і філосаф (пам. 10.3.1819) 1759: Роберт Бёрнс, шатландскі паэт (пам. 21.7.1796) 1783: Уільям Колгейт, амерыканскі бізнесмен 1804: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец 1813: Джэймс Марыён Сімс, амерыканскі гінеколаг 1860: Като Такаакі, прэм'ер-міністр Японіі 1869: Адам Гурыновіч, беларускі паэт 1874: Уільям Сомерсет Моэм, англійскі пісьменнік (пам. 16.12.1965) 1882: Вірджынія Вульф, англійская пісьменніца 1886: Вільгельм Фуртвенглер, нямецкі дырыжор і кампазітар 1903: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог (пам. 1964) 1917: Ілля Прыгожын, бельгійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977) 1928: Эдуард Шэварднадзэ, савецкі і грузінскі палітык, прэзідэнт Грузіі (1995—2003) 1934: Жан-П’ер Івараль, французскі мастак 1938: Уладзімір Высоцкі, рускі бард, паэт і акцёр (пам. 25.7.1980) 1942: Эйсебіа, партугальскі футбаліст (пам. 5.1.2014) 1955: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф 1981: Аліша Кіз, амерыканская паэтэса і спявачка 1982: Noemi, італьянская спявачка 1985: Ціна Караль, украінская спявачка і актрыса, тэлевядучая, грамадскі дзеяч. 2000: Рэмка Эвенепул, бельгійскі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
844: Рыгор IV, Папа Рымскі 1067: Ін-цзун (дынастыя Сун), імператар 1586:Лукас Кранах Малодшы, нямецкі мастак і графік 1818: Эліяс Марцін, шведскі пейзажыст 1852: Фадзей Белінсгаўзен, рускі мараплавец (нар. 20.9.1820) 1885: Альфонса XII, кароль Іспаніі (нар. 28.11.1857) 1911: Вацлаў Федаровіч, беларускі краязнавец, калекцыянер, юрыст (нар. 25.9.1848) 1938: Тамаш Грыб, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч (нар. 19.3.1895) 1947: Аль Капонэ, амерыканскі гангстэр (нар. 17.1.1899) 1951: Сяргей Іванавіч Вавілаў, савецкі фізік, Прэзідэнт Акадэміі навук СССР (нар. 24.3.1891) 1990: Ава Гарднер, амерыканская актрыса 2015: Дэміс Русас, грэчаскі спявак
Святкуюць — Дзень студэнцтва (Таццянін дзень) — Дзень святой Дуйнвэн, валійскае свята закаханых — Бёрнсава вячэра
125