RWE-Turm () — офісны вышынны будынак у раёне Зюдфіртэль горада Эсэн (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), пабудаваны ў стылі мадэрнізму. Будынак размешчана на скрыжаванні вуліц Gutenbergstraße и Rellinghauserstraße. RWE-Turm з'яўляецца самым высокім будынкам ЭсэнаEssen Skyscraper Diagram. RWE-Turm з'яўляецца штаб-кватэрай кампаніі «RWE AG». Будаўніцтва будынка па праекце кампаніі «Ingenhoven Overdiek und Partner» было пачата ў ліпені 1994 года. Будаўнічыя працы выконвала кампанія «HOCHTIEF AG»International Database and Gallery of Structures . Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ў снежні 1996 года.

thumb|left|220px|Цокальны паверх

Тэхнічныя даныя: Вышыня вежы — 120 м Дыяметр вежы — 32 м Колькасць вокнаў на паверх — 51 Колькасць надземных паверхаў — 30. З іх: Хол — 1 паверх (цокальны паверх) Офісныя паверхі — 26 Тэхнічныя паверхі — 2 (паміж 17 і 18 офіснымі паверхамі) Аглядны паверх — 1 (30-ы паверх) Колькасць падземных паверхаў — 3 Колькасць ліфтаў — 9 (з іх адзін вонкавы) Агульная плошча памяшканняў — 56 000 м² Фасад мае падвойнае шкленне, што дазваляе забяспечваць тэмпературны рэжым будынка. RWE-Turm неаднаразова атрымлівала розныя архітэктурныя прэміі і ўзнагароды сярод іх: «Architekturpreis NRW» (1998 год) і «CIMMIT Immobilien Award» (1998 год).

Зноскі

Спасылкі

Старонка RWE-Turm на International Database and Gallery of Structures Старонка RWE-Turm на афіцыйным сайце кампаніі «Ingenhoven Overdiek und Partner» Афіцыйны сайт кампаніі «HOCHTIEF AG» 3D-модель RWE-Turm

Катэгорыя:Эсэн Катэгорыя:Вышынныя будынкі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў Катэгорыя:Паўночны Рэйн-Вестфалія