Падзеі
9 лютага: Адбылася першая пастаноўка камедыі Янкі Купалы «Паўлінка». У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п’есу Алесь Бурбіс. 12 сакавіка: Горад Канбера становіцца сталіцай Аўстраліі. 1 ліпеня: У Вільні закладзена Беларускае выдавецкае таварыства. 24 ліпеня: Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму «Яна і я». 14 верасня Першая краёвая выстаўка дробнага промыслу i народнага мастацтва Літвы i Беларусі адкрылася ў Вільні.
Нарадзіліся 9 студзеня: Рычард Мілхаўс Ніксан, 37-ы прэзідэнт ЗША (пам. 22.4.1994) 1 лютага: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч 1 лютага: Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971) 23 красавіка: Рыгор Рэлес, беларускі яўрэйскі паэт 22 чэрвеня: Аляксандр Авечкін, беларускі рускамоўны пісьменнік 20 жніўня: Роджэр Сперы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1981) 4 верасня: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1972 года 7 лістапада: Альбер Камю, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 4.1.1960) 11 кастрычніка: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса 2 лістапада: Берт Ланкастэр, амерыканскі акцёр
Памерлі 29 студзеня: Уладзіслаў Бэлза, паэт, аўтар «Катэхізіса польскага дзіцяці» (нар. 1847) 22 лютага: Фердынанд дэ Сасюр, швейцарскі лінгвіст 18 сакавіка: Георг I (кароль Грэцыі) (нар. 24.12.1845) 16 красавіка: Міраслаў Кралевіч, харвацкі мастак і скульптар 29 верасня: Рудольф Дызель, нямецкі вынаходнік