Музей партугальскай мовы () — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў.
Мэтай музея з’яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.
Спасылкі
Museu da Língua Portuguesa Secretaria da Cultura de São Paulo Fundação Roberto Marinho Fundação Calouste Gulbenkian Fundação Luso-Brasileira Revista Museu Instituto Camões
Катэгорыя:Партугальская мова Катэгорыя:Музеі Бразіліі Катэгорыя:Сан-Паўлу Катэгорыя:Славутасці Бразіліі