Падзеі
15 студзеня: У Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса «Маланка» 17 студзеня: I з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі распачаўся ў Менску. 20 студзеня: У складзе Польшчы створана Віленскае ваяводства. 7 лютага: Пачаўся Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд. 16 сакавіка: Першы пуск вадкапаліўнай ракеты. 28 сакавіка: У Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета «Orka». 11 мая: Руаль Амундсен, Лінкальн Элсуорт і Умберта Нобіле стартавалі са Шпіцбергена на дырыжаблі «Нор’е» («Нарвегія») да Паўночнага полюса. 15 мая: Пасля здзейсненага перавароту Юзаф Пілсудскі стаў на чале Польшчы. 26 мая: Пачатак дзейнасці ў БССР літаратурнага аб’яднання «Узвышша». 26 мая: Заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні. 8 ліпеня: Кароль Сауд стварыў Саудаўскую Аравію. 18 кастрычніка: Якубу Коласу нададзена званне Народнага паэта БССР. 21 кастрычніка: Адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. 21 лістапада: Завяршылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. 21 лістапада: Створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2). 6 снежня: Другое ўзбуйненне БССР. РСФСР перадала БССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы, расфармаванай Гомельскай губерні (астатнія 3 паветы далучаныя да Бранскай губерні). 26 снежня: Выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас» У Японіі скончылая эпоха Тайсё і пачалася эпоха С'ёва. Како Шанэль прыдумвае маленькую чорную сукенку
Нарадзіліся 20 студзеня: Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса 27 лютага: Дэвід Х'юбел, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1981) 25 сакавіка: Ласла Пап, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе 21 красавіка: Елізавета ІІ, каралева Вялікабрытаніі і 15 іншых краін. 26 мая: Майлс Дэйвіс, джазавы музыкант 8 жніўня: Аляксандр Надсан, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. 13 жніўня: Фідэль Кастра, кубінскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (пам. 25.11 2016) 21 верасня: Дональд Артур Глазер, амерыканскі фізік і нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1960) 30 лістапада: Эндру Віктар Шалі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1977)
Памерлі 21 лютага: Хейке Камерлінг-Онес, галандскі фізік 6 мая: Казімір Сваяк, беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар 14 чэрвеня: Мэры Касат, амерыканская мастачка 31 кастрычніка: Гары Гудзіні, амерыканскі ілюзіяніст, гіпнатызёр