Палацца Мадама — рэзідэнцыя італьянскага Сената, размешчаная на Корса дэль Рынашымента ў Рыме.

Палацца атрымала назву ў гонар «мадам» Маргарыты Аўстрыйскай, жонкі Алесандра Медычы, якая жыла ў гэтым палацы. Палацца быў пабудаваны ў канцы XV стагоддзя, пазней яго набыў Джавані дзі Медычы (пазней Папа Леў X). У 1642—1649 гадах быў перабудаваны архітэктарам Паола Маручэлі, фасад набыў сённяшні барочны выгляд.

У 1750 годзе палацца купіў Папа Бенедыкт XIV, пазней у ім знаходзіліся розныя папскія ведамствы. З 1871 года будынак стаў месцам для паседжанняў Сената.

Гл. таксама Палацца Мадама ў Турыне Палацца Монтэчыторыё — месца паседжанняў ніжняй палаты італьянскага парламента

Спасылкі

Катэгорыя:Палацы Рыма Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Медычы Мадама