Падзеі
11 студзеня: ЗША і Вялікабрытанія страцілі тэрытарыяльныя правы ў Кітаі. 15 студзеня: У ЗША скончана будаўніцтва самага вялікага ў свеце адміністрацыйнага будынка — Пентагона. 2 лютага: Поўнай капітуляцыяй германскіх войск завяршылася Сталінградская бітва. 9 лютага: Пачалася Краснадарская наступальная аперацыя, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Белгарад. 11 лютага: Іосіф Сталін падпісаў рашэнне аб пачатку ў СССР працы над стварэннем атамнай бомбы. 14 лютага: Ад нямецка-фашысцкай акупацыі вызвалены Растоў-на-Доне. 22 лютага: Створана група армій «Афрыка» — злучэнне італа-нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны. 6 красавіка: У Нью-Ёрку апублікаваны «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы. 13 красавіка: Нямецкае радыё паведаміла пра пахаванні ў Катыні расстраляных польскіх афіцэраў. 15 красавіка: Савецкі ўрад адхіліў сваё дачьшенне да Катынскага расстрэла і абвінаваціў у гэтым злачынстве немцаў. 19 красавіка: Пачалося паўстанне ў Варшаўскім гета. 14 мая: У СССР пачалося фарміраванне 1-й пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі Войска Польскага, яе камандзірам прызначаны Зігмунд Берлінг. 19 чэрвеня: Івянецкае паўстанне, пры ўдзеле партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы разбіты нямецкі гарнізон і здабыта мястэчка Івянец. 22 чэрвеня: Створаны Саюз беларускай моладзі, кіраўнічы штаб узначаліў Міхась Ганько. Выбух у Менскім беларускім тэатры арганізаваны савецкімі партызанамі. 5 ліпеня: Пачалася Курская бітва, адна з вырашальных у Другой сусветнай вайне. 12 ліпеня: Пачатак Арлоўскай наступальнай аперацыі савецкіх войск (кодавая назва «Кутузаў»). Адбылася танкавая бітва пад Прохараўкай. 1 жніўня: Нацыстамі каля Навагрудка расстраляныя каталіцкія манахіні. 3 жніўня: Пачаўся першы этап партызанскай аперацыі «Рэйкавая вайна», за ноч узарвана 42 тыс. рэек. 23 жніўня: Ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены Харкаў. 13 верасня: Чан Кайшы абвешчаны прэзідэнтам цэнтральнага выканаўчага камітэта Гаміньдана. 21 верасня: У ходзе наступлення савецкія войскі фарсіравалі Дняпро. 22 верасня: У Мінску забіты Вільгельм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі «Беларусь». 21 кастрычніка: Ліквідавана Мінскае гета. 1 лістапада: Пачалася Тэгеранская канферэнцыя. 6 лістапада: Кіеў вызвалены ад нацыстаў. У Токіа завяршылася Вялікая Усходнеазіяцкая канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў сямі дзяржаў-членаў Вялікай Усходнеазіяцкай сферы ўзаемнага росквіту на чале з Японскай імперыяй. 22 лістапада: Пасля завяршэння французскага мандата Ліван абвяшчае незалежнасць. 26 лістапада: Ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель. 7 снежня: Пасля здзейсненага на яго нападу памёр бургамістр акупаванага Мінска Вацлаў Іваноўскі. 21 снежня: У генеральнай акрузе Беларусь створана Беларуская цэнтральная рада.
Нарадзіліся 28 студзеня: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр 22 лютага: Эдуард Лімонаў, рускі пісьменнік і палітычны дзеяч 9 сакавіка: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах( пам.. 17.1.2008) 11 жніўня: Первез Мушараф, 10-ы прэзідэнт Пакістана 17 жніўня: Роберт Дэ Ніра, амерыканскі акцёр і рэжысёр 6 верасня: Рычард Робертс, брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1993) 7 кастрычніка: Яўген Патафеевіч Шыпіла, беларускі акцёр 22 кастрычніка: Катрын Дэнёў, французская актрыса
Памерлі 7 студзеня: Нікола Тэсла, сербскі інжынер, вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі. 9 лютага: Дзмітрый Мікалаевіч Кардоўскі, рускі мастак. 7 сакавіка: Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст (нар. 20.1.1886). 12 красавіка: Густаў Вігеланд, нарвежскі скульптар (нар. 11.4.1869). 31 ліпеня: Роджэр Янг, амерыканскі салдат (нар. 28.4.1918). 22 верасня: Вільгельм Кубэ, генеральны камісар Беларусі. 7 снежня: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, навуковец (нар. 25.5.1880). Крыніцы