Падзеі

14 лютага: Упершыню сабраўся Кнесет, парламент Ізраіля. 4 красавіка: Бельгія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Данія, ЗША, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Партугалія і Францыя падпісалі ў Вашынгтоне (ЗША) Паўночнаатлантычны дагавор — стварылі НАТА. 16 красавіка: Па Берлінскім паветраным мосце ў Заходні Берлін за дзень было дастаўлена 12849 тон грузаў. 12 мая: Савецкі Саюз зняў блакаду Заходняга Берліна. 13 мая: Падпісаны міжурадавы дагавор паміж ЗША і Германіяй, паводле якога ЦРУ атрымала кантроль над «арганізацыяй Гелена». 23 мая: Утворана Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990). 28 мая: У Таронта адбыўся 1-ы з’езд Згуртавання беларусаў Канады. 8 чэрвеня: Упершыню выйшаў асобным выданнем раман «1984» Джорджа Оруэла. 19 ліпеня: Дзень незалежнасці Лаоса. 8 жніўня: Падпісаны Дагавор аб дружбе паміж Бутанам і Індыяй, які замацаваў суверэнітэт Каралеўства Бутан. 11 жніўня: Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана Боркавіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі. 29 жніўня: У СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу. Югаславія звярнулася да ЗША па фінансавую дапамогу для ліквідацыі вынікаў савецкай эканамічнай блакады. 1 кастрычніка: Заснавана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР). 7 кастрычніка: Абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка. 10 кастрычніка: На ГАЗе сышла з канвеера апошняя «палутарка». 1 лістапада: Створана Кітайская акадэмія навук. 27 снежня: Каралева Нідэрландаў прызнала суверэнітэт Інданезіі.

Нарадзіліся 10 студзеня: Джордж Форман, амерыканскі баксёр 8 лютага: Ірына Вадзімаўна Мураўёва, руская актрыса, Народны артыст Расіі 30 мая: Валянціна Яноўская, беларускі гісторык 7 жніўня: Генадзь Васілевіч Шкуратаў, беларускі акцёр 25 жніўня: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса 21 кастрычніка: Біньямін Нетаньяху, палітычны і дзяржаўны дзеяч 4 снежня: Джэф Брыджэс, амерыканскі акцёр

Памерлі 20 студзеня: Юзаф Эдвард Пузына, гісторык, пісьменнік, паэт 14 красавіка: Васіль Сідар-Шэлест, украінскі вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў УПА 24 мая: А. В. Шчусеў, рускі архітэктар 25 верасня: Анры Шарль Манген, французскі мастак 29 лістапада: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч,асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст (нар. 6.1.1892)