Канстанцін Паўлавіч Каба́шнікаў (, Гомель, БССР, СССР — , Мінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980). Брат В. П. Кабашнікава.
Біяграфія У 1951 годзе скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1954 года і да сваёй смерці працаваў у НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела славістыкі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
Навуковая дзейнасць Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.
Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 г. за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1986)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Беларусісты