Падзеі
11 студзеня: Усходні Пакістан змяніў назву на Бангладэш. 25 студзеня: У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар. 30 студзеня: Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Войскамі Вялікабрытаніі забіты 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў. 13 лютага: Завяршыліся Зімовыя Алімпійскія гульні ў Сапара. 10 сакавіка: Выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела. 15 сакавіка: Прэм’ера фільма «Хросны бацька» рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы. 5 красавіка: Створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». 10 красавіка: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі. 16 красавіка: Запушчаны ў палёт «Апалон-16», дзясяты пілатуемы касмічны карабель у рамках праграмы «Апалон», які здзейсніў пятую высадку людзей на Месяц. 5 чэрвеня: Распачалася Стакгольмская канферэнцыя ААН, якая адзначыла паваротны момант у развіцці міжнароднай экалагічнай палітыкі (сконч. 16 чэрвеня). 8 чэрвеня: Афіцыйна зацверджаны сцяг Бутана. 15 чэрвеня: Катастрофа Convair 880 пад Плейку ў Паўднёвым В’етнаме. 17 чэрвеня: Разгарэўся Уотэргейцкі скандал у ЗША. 18 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе 1972 завяршыўся перамогай зборнай ФРГ. 19 ліпеня: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі. 31 ліпеня: Аперацыя «Мотармэн» праведзена брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі. 14 верасня: Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні ў Мюнхене. 14 верасня: Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст. 30 верасня: Адкрыты Эландскі мост у Швецыі. 3 лістапада: У Мінску адбылося адкрыццё помніка Якубу Коласу. 19 лістапада: Выбары ў Бундэстаг у ФРГ. 7 снежня: Экіпаж касмічнага карабля «Апалон-17» зрабіў фатаграфію планеты Зямля вядомую як «The Blue Marble». 19 снежня: Касмічны апарат «Апалон-17», які ажыццявіў шостую і апошнюю ў рамках «праграмы Апалон» высадку людзей на Месяц, вярнуўся на Зямлю.
Нарадзіліся 4 студзеня: Джон Руіс, амерыканскі баксёр 13 студзеня: Віталій Шчэрба, беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён 29 лютага: Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст 18 мая: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel 20 мая: Баста Раймз, амерыканскі спявак і рэпер 28 мая: К'яра Мастраяні, французская актрыса 10 чэрвеня: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання 19 чэрвеня: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр 23 чэрвеня: Зінэдзін Зідан, французскі футбаліст
Памерлі 3 студзеня: Франс Мазерэль, бельгійскі мастак 27 студзеня: Махалія Джэксан, афраамерыканская спявачка 11 жніўня: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг 15 жніўня: Лявон Баразна, беларускі мастак, даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны 27 верасня: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык