Ферэнц Мадл (; ) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Венгрыі (2000—2005).
Біяграфія Нарадзіўся 29 студзеня 1931 года ў в. Банд (Венгрыя).
Працаваў як вучоны-прававед, акадэмік Венгерскай акадэміі навук з 1993 года. Выкладаў у вышэйшых навучальных установах. Беспартыйны. Міністр без партфеля ў 1990—1993 гадах. Таксама займаў пасады кіраўніка шэрагу ўрадавых фондаў і камісій. Адказваў як за прававыя, так і за эканамічныя аспекты шэрагу напрамкаў знешняй і ўнутранай палітыкі. У 1995 годзе няўдала балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Венгрыі ад ФІДЭС. У 2000 годзе балатаваўся другі раз, ізноў ад ФІДЭС, і атрымаў перамогу. Прэзідэнт Венгрыі ў 2000—2005 гадах.
Памёр 29 мая 2011 года ў Будапешце.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры Венгрыі Катэгорыя:Прэзідэнты Венгрыі Катэгорыя:Члены партыі «Фідэс» Катэгорыя:Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук