Падзеі

4 студзеня: Створаны Музей-майстэрня народнага мастака Беларусі Заіра Азгура. 9 студзеня: Здзейснены тэрарыстычны акт у Кізляры на тэрыторыі Дагестана. 22 лютага: Папа Рымскі Ян Павел II выдаў апостальскую канстытуцыю Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»). 29 лютага: Баснійскі ўрад афіцыйна абвясціў аб спыненні аблогі Сараева. 7 сакавіка: Выбраны першы парламент Палесціны. 2 красавіка: Заключан дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. 26 красавіка: «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным пунктам «Мінскай вясны». 23 мая: Здарылася катастрофа Су-27 пад Арабаўшчынай (Баранавіцкі раён), пілот Уладзімір Карват загінуў пры падзенні, адвёўшы самалёт ад населенага пункта. 31 мая: Ля вёскі Антонава Пухавіцкага раёна ўсталяваны геадэзічны знак «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь». 3 ліпеня: Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі на другі тэрмін. 31 жніўня: Хасавюртаўскія пагадненні. Канец першай чачэнскай вайны. Гвалтоўна спынена вяшчанне Радыё 101,2. 6 кастрычніка: Папа Рымскі беатыфікаваў Трынаццаць падляшскіх мучанікаў. 19 кастрычніка: Першы Усебеларускі народны сход распачаўся ў Мінску. лістапад: У Японіі пачынаецца продаж першых дыскаў DVD і прайгравальнікаў. 24 лістапада: Прайшоў другі ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндум, ён быў выкліканы абвастрэннем адносін паміж прэзідэнтам і парламентам краіны. 27 лістапада: З Беларусі адпраўлены ў Расію апошні эшалон з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі РС-12М. 28 лістапада: Ваенны лётчык Уладзімір Карват пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі.

Нарадзіліся 24 красавіка: Эшлі Барці, аўстралійская тэнісістка

Памерлі 8 студзеня Франсуа Мітэран, былы прэзідэнт Францыі (нар. 26.10.1916) 28 студзеня: Іосіф Бродскі, рускі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1987 (нар. 24.5.1940) 13 сакавіка: Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр і сцэнарыст (нар. 27.6.1941) 21 красавіка Джахар Дудаеў, прэзідэнт Чачні 5 ліпеня: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры (нар. 1911) 11 жніўня: Ванга, балгарская прадракальніца (нар. 31.1.1911) 23 жніўня: Тадэвуш Рэйхштэйн, швейцарскі хімік 13 верасня: Эрнст Ляўкоў, беларускі геолаг, краязнавец (нар. 30.1.1935) 27 верасня: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана 11 кастрычніка: Ларс Альфорс, фінскі і амерыканскі матэматык 3 лістапада: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР 5 лістапада: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр 1 снежня: Бабрак Кармаль, былы прэзідэнт Афганістана 19 снежня: Марчэла Мастраяні, італьянскі акцёр Спасылкі