Рычард Кромвель () (4 кастрычніка 1626, Хантынгдан — 12 ліпеня 1712, Фінчлі) — англійскі палітычны дзеяч, другі лорд-пратэктар Англіі, Шатландыі і Ірландыі (з 3 верасня 1658 да 25 мая 1659); трэці сын Олівера Кромвеля. Яго ворагі далі яму імя Tumbledown Dick і Queen Dick за нерашучы характар.

Адрокшыся ад свайго тытула пакінуў Англію, бадзяўся пад рознымі псеўданімамі па ўсёй Еўропе. Пад канец жыцця вярнуўся ў Англію, у Фінчлі, дзе і памёр.

Катэгорыя:Кіраўнікі Англіі