Італьянская рэспубліка () — кароткачасовае (1802—1805 гады) дзяржаўнае ўтварэнне ў Паўночнай Італіі. Было васальнай дзяржавай Францыі ў часы Напалеона.

Была правапераемнікам Цызальпійскай рэспублікі, якая змяніла канстытуцыю для таго, каб Напалеон стаў яе прэзідэнтам.

У 1805 годзе, пасля таго як Банапарт стаў імператарам Францыі, Італьянская рэспубліка пераўтворана ў Каралеўства Італію, з Напалеонам на чале ў ролі караля і Яўгеніем Багарнэ ў ролі віцэ-караля.

Катэгорыя:Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:1802 год у Італіі