Скварск () — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Геаграфія Побач з вёскай рака Кашанка ўпадае ў Проню. На адлегласці 2 км ад вёскі знаходзіцца стары нізкаводны мост праз Проню. Паколькі мост пабудаваны ў 1960 годзе без уліку высокага пад’ёму ўзроўню ракі, то яго рэгулярна залівае вадой падчас вясенніх паводак, адразаючы вёску ад райцэнтраПроня подтопила низководный мост в Чаусском районе .

Каля вёскі знаходзіцца вялікае радовішча тугаплаўкіх глін і радовішча будаўнічых пяскоў.

Назва Фіксавалася прозвішча Сквар (з літоўскіх Дзявенішак)https://www.epaveldas.lt/preview?id=1360%2F1%2F24.

Гісторыя

Перад вайной у вёсцы жыло 324 чалавекі ў 69 дварахСкварск .

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»Прони кровавые берега .

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 69 двароў, забіта 52 чалавека.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Радамльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна