«Табакерка», першапачатковая назва — «Смерць табакеркі» () — няскончаная паэма Тамаша Зана, напісаная ў 1818 годзе.

Сюжэт Герой паэмы, стары барскі канфедэрат, выколвае іголкай на табакерцы сцэнкі з вобразамі народнай творчасці і побыту. У паэме апісваюцца: язычніцкі абрад, паводле якога адбывалася пахаванне легендарнага князя Свінтарога сялянскае вяселле сцэнка з русалкамі, што гайдаюць на голлях дрэў зачараванага імі хлопца карціны сялянскай працы (ворыва, жніво, касьба, хатнія работы) святкаванне Купалля і народныя павер'і, звязаныя са святам (угадванне надвор'я па палёце ластавак і крыку варон)

Таксама у тэкст паэмы Тамаш Зан уключыў цэлую баладу, заснаваную на народным паданні пра Бекешаву гару ў Вільні. Да гэтага матыву звяртаўся і Ян Чачот (гл. Бекеш)

Літаратура

Катэгорыя:Творы Тамаша Зана Катэгорыя:Паэмы на польскай мове