thumb|Прага-3
Прага-3 () — адзін з адміністрацыйных раёнаў правабярэжнай Прагі. Плошча 6,49 км², насельніцтва 78 424 (2006). Утвораны ў 1960 г., калі ў яго склад увайшло некалькі перш падзеленых гарадскіх камун: Жыжкаў (цалкам); Вінаграды, Высачаны і Страшніцы (часткова). Прага-3 — гэта густанаселены і даволі дарагі раён. У заходняй частцы Жыжкава, блізкай да цэнтра горада, развіты секс-турызм і індустрыя эскорт-паслуг, ва ўсходняй размешчаны гандлёвыя цэнтры. Кошт кватэр у гэтым раёне вельмі высокіКарта Прагі (адміністрацыйны падзел Прагі на раёны) . Пры гэтым значную частку тэрыторыі раёна займаюць старыя могілкі Ольшаны. Асноўныя славутасці: Нацыянальны музей Прагі, статуя Яна Жыжкі, а таксама Жыжкаўская тэлевежа.
Спасылкі Прага-3. афіцыйная старонка адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:1960 год у Празе