Бараво́е Ля́да (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 1 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля.
Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва.
Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 139 гаспадарак, 361 жыхар.
Дынаміка 1959 год — 34 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 139 гаспадарак, 361 жыхар.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет