Алена Ярмаловіч (, Талдыкарган, Казахская ССР) — беларуская рускамоўная паэтэса і аўтар песень, сцэнарыст.

Біяграфія Мае дзве вышэйшыя адукацыі — музычную (тэорыя музыкі) і псіхалагічную. У 1998 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (кафедра музыкі).

Творчасць Піша вершы на рускай, беларускай і англійскай мовах, а таксама сцэнарыі да дзіцячых мюзіклаў і фільмаў. Заснавальніца і суаўтарка музычнага праекта «Tanin Jazz». Сумесна з суаўтарамі з Германіі вядзе музычны праект «Сінонімы».

Зборнік яе вершаў «Асцярожна, далей каханне» (2007) атрымаў высокую ацэнку ад крытыкаў і чытачоў.

У 2012 годзе зборнік вершаў «Пакліч мяне ў госці, калі ласка» стаў папулярным у расійскіх чытачоў.

Песня на словы Ярмаловіч у выкананні Валерыя Дайнэкі гучыць у фільме Сляды апосталаў (прэмія «Лепшы саўнд-трэк года» 2013 года). Аўтар саўндтрэка да фільма «Розыгрыш» (студыя Паўла Лунгіна). Пісала песні для ўсіх чатырох сезонаў «Акадэміі талентаў» на тэлеканале АНТ; у 2014 годзе з яе песняй на Акадэміі перамог Улад Чыжыкаў. Алена Ярмаловіч піша песні для ЕВЫ, Вольгі Плотнікавай, для групы «Лас Вегас», Вольгі Барабаншчыкавай, Ірыны Ітэйры, для праекта «Tanin Jazz», «Atlantica», «Open Space», Аляксандра Саладухі, Леўша Любіча, Фелікса Луцкага і шматлікіх іншых выканаўцаў (у тым ліку расійскіх). Песня «Я ўзлятаю» на яе словы ў выкананні Валерыі Зверавай у 2014 годзе ўвайшла ў Belarus TOP 50, атрымаўшы 5-е месца.

Аўтар сцэнарыя дзіцячага мюзікла «Вінкс» (Масква) і серыяла «Добрыя людзі».

Песні на вершы Алены Ярмаловіч гучалі ў праекце «Песня года» на тэлеканале АНТ у 2012—2018 гадах.

Прызнанне 2012 — лаўрэатка Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Лепшы аўтар слоў», конкурс праводзіць тэлеканал АНТ з Міністэрствам культуры 2013 — лаўрэатка Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Лепшая песня для кіно» за песню «Сляды апосталаў» для аднайменнага фільма на яе словы. 2015 — лаўрэатка Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Лепшы аўтар слоў».

Бібліяграфія «Асцярожна, далей каханне» (, 2007 год, зборнік вершаў); «Татуіроўкі на памяці» (, зборнік вершаў); «Гулівер_і_Я» (, зборнік вершаў для дзяцей); «WINX» (дзіцячы мюзікл, Масква); «Пакліч мяне ў госці, калі ласка» (, 2012 год, зборнік вершаў).

У зборніках з іншымі аўтарамі

Цікавыя факты 12 беларускіх пісьменніц, у тым ліку Алена Ярмаловіч, зняліся да календара на 2011 год у праекце ТАА «Іксэлент» «Сумленная Жаночая Песня». Пост А. Ярмаловіч размясціўся на месяц красавік.

Літаратура

Спасылкі Вершы Алены Ярмаловіч на сайце Стихи.ру

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Рускамоўныя паэты