center|220px|Ласла Пап (справа) у 1955 годзе

Ласла Пап (; , Будапешт, Венгрыя — , там жа) — выбітны венгерскі баксёр, першы ў гісторыі бокса трохразовы алімпійскі чэмпіён.

Адзін з трох трохразовых алімпійскіх чэмпіёнаў па боксе (акрамя Папа — кубінцы Тэафіла Стывенсан і Фелікс Савон). 6 з 13 сваіх алімпійскіх баёў завяршыў накаўтам. Двухразовы чэмпіён Еўропы па боксе (1949 і 1951). Стаў прафесіяналам ў 1957 годзе, не прайграў ніводнага бою на прафесійным рынгу, атрымаўшы 27 перамог (15 накаўтам) пры 2 нічыіх. Скончыў кар'еру ў 1964 годзе ў сувязі з тым, што ўлады Венгрыі адмовілі яму ў выездзе з краіны. Трэнер нацыянальнай зборнай Венгрыі па боксе ў 1971—1992 гадах. У 2001 годзе быў абраны ў Міжнародную залу славы бокса.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.12, Мн.,2001, С.60

Спасылкі

Ласла Пап на сайце МАК

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Будапешце Катэгорыя:Памерлі ў Будапешце Катэгорыя:Баксёры паводле алфавіта Катэгорыя:Баксёры Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па боксе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па боксе Катэгорыя:Баксёры 1940-х Катэгорыя:Баксёры 1950-х Катэгорыя:Баксёры 1960-х