Бу́да (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 12 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Драўляная забудова ўздоўж кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы.

Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 6 гаспадарак, 14 жыхароў.

Дынаміка 1925 год — 18 двароў. 1959 год — 70 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 6 гаспадарак, 14 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет