«U2» (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна, Ірландыя. Сфарміраваны ў 1976 годзе, «U2», пачынаючы з сярэдзіны 1980-х гадоў, з’яўляецца адным з самых папулярных і паспяховых гуртоў у свеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў копій альбомаў гуртаVallely, Paul."Bono: The Missionary ". The Independent, May 2006. Праверана 15 кастрычніка 2006.. Па стане на 2006 год у іх актыве дваццаць дзве прэміі «Грэмі»GRAMMY Winners List, больш, чым у любога іншага гурта ў свеце.
Група была сфарміравана, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клавішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб’яву, размешчаную Лары Маленам-малодшым; у той час яны былі падлеткамі-музыкантамі сярэдняй рукі. Да сярэдзіны 1980-х гадоў яны выпусцілі 4 альбома і здабылі адданы рух фанатаў, большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візітнай карткай, выканання гітарных партый Эджам, голасу Бона і глыбокіх па зместу тэкстаў песень. Яны здабылі статус зорак з выхадам у 1987 годзе альбома «The Joshua Tree», які часта завуць адным з найвялікшых альбомаў рока«Rock’s Hottest Ticket » Time Magazine Archive, April 1987..
Напачатку 1990-х гадоў яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, крытыку ў свой адрас, і тое, што, па іх меркаванні, было застоем у музыцы, альбомам «Achtung Baby» і грандыёзным шоў «Zoo TV». Тым часам яны бесперастанку эксперыментуюць, даследуючы розныя музычныя кірункі.
Напачатку XXI стагоддзя «U2» грае больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі і працягвае карыстацца поспехам у публікі і крытыкаў. У 2004 годзе гурт заняў 22 месца з 100 у рэйтынгу «Найлепшыя артысты ўсіх часоў» () часопіса «Rolling Stone». У 2005 годзе яго ўключылі ў «Залу славы рок-н-рола».
Члены гурта вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасць у сферы правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці: удзел у «Міжнароднай амністыі», «Make Poverty History», кампаніі «ONE», «Live Aid», «Live 8», «DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa» Бона і «Music Rising» Эджа.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Boy (1980) October (1981) War (1983) The Unforgettable Fire (1984) The Joshua Tree (1987) Rattle and Hum (1988) Achtung Baby (1991) Zooropa (1993) Pop (1997) All That You Can't Leave Behind (2000) How to Dismantle an Atomic Bomb (2004) No Line on the Horizon (2009) Songs of Innocence (2014) Songs of Experience (2017) Songs of Surrender (2023) Міні-альбомы
Three (1979) Wide Awake in America (1985) Please: PopHeart Live EP (1997) 7 (2002) Exclusive (2003) Early Demos (2004) Live from Under the Brooklyn Bridge (2004) Wide Awake in Europe (2010) Europa EP (2019) Zoo TV – Live in Dublin 1993 (2024) Days of Ash (2026)
Крыніцы
Літаратура Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1 Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0 Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7 McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7 Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)
Спасылкі
Афіцыйны сайт U2 Тэксты песень
Катэгорыя:Рок-гурты Ірландыі Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Панк-рок-гурты Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы 1970-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 1980-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 1990-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Квартэты