Гара́ (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова прыходзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 21 двор, 8 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 25 гаспадарак, 46 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 43 двары, 95 жыхароў. 1959 год — 169 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 25 гаспадарак, 46 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет