thumb|right|250px|Перыстыль на карціне англійскага мастака XIX стагоддзя Перысты́ль — адкрытая прастора, як правіла, двор, сад ці плошча, акружаная з чатырох бакоў крытай каланадай. Тэрмін паходзіць ад («акружаны калонамі» ад «вакол» і «слуп») і першапачаткова пазначаў такі архітэктурны прыём у старажытнагрэчаскай ці старажытнарымскай архітэктуры. Паступова паняцце распаўсюдзілася на больш раннія збудаванні падобнага плану, якія выкарыстоўваліся ў Старажытным Егіпце, Персіі і да т.п.

Катэгорыя:Садова-паркавыя збудаванні Катэгорыя:Ландшафтны дызайн Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма