«Чорная Рэчка» () — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі паміж станцыямі «Петраградская» і «Піянерская».
Станцыя адкрыта 4 лістапада 1982 г. у складзе ўчастка «Петраградская» — «Удзельная». Станцыя магла атрымаць найменне з-за размяшчэння ў гістарычным раёне «Новая Вёска», але перонную залу станцыі было вырашана аформіць, звязаўшы з Чорнай рэчкай, вядомай па дуэлі А. С. Пушкіна. Па гэтай прычыне станцыя атрымала імя «Чорная Рэчка», пасля гэта назва прыжылася і ўспрымаецца як назва гістарычнага раёна. Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Спасылкі «Чорная Рэчка» на metro.vpeterburge.ru
Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўска-Петраградская лінія метрапалітэна Катэгорыя:Аднаскляпеністыя станцыі глыбокага залажэння Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе