Жытане́жжа (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Каля вёскі найвышэйшы пункт раёна (157 м).

Транспартная сетка Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Губічы — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 4 ветракі, у Недайскай воласці Гомельскага павета. У 1909 годзе 926 дзесяцін зямлі. У 1912 годзе пабудаваны будынак земскай школы і пачаліся заняткі ў ёй.

У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Трактар», працавалі гамарня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад захопнікаў. На фронце загінулі 72 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 17 мая 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Недайскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606)., да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхары.

Дынаміка 1858 год — 13 двароў, 135 жыхароў. 1897 год — 43 двары, 371 жыхар (паводле перапісу). 1909 год — 55 двароў, 412 жыхароў. 1925 год — 111 двароў. 1959 год — 302 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхары.

Літаратура

Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна