Іва́н Я́каўлевіч Ле́пешаў () — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1987). Ветэран Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Іскозы (цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) 23 кастрычніка 1924 года. У 1940 годзе скончыў 8 класаў, здаў экстэрнам экзамены за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, вучоба ў якім была перапынена нападам Германіі на СССР у Другую сусветную вайну. З 1944 года ваяваў на фронце, быў паранены пры вызваленні Кёнігсберга. Пасля сканчэння Аршанскага настаўніцкага інстытута (1948) працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці.
Арыштаваны 9 жніўня 1949 года, 12 кастрычніка 1949 года прыгавораны да 10 гадоў у працоўна-папраўчых лагерах з канфіскацыяй маёмасці «за службу ў нямецкай паліцыі». Пакаранне ён адбываў у лагерах Прыморскага края (1949—1955). Рэабілітаваны ў 1963 годзе.
З 1956 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве свае кнігі «Изготовление и использование таблиц по русскому языку» (1966), «Литературно-краеведческий кружок» (1969), якія былі высока ацэнены тагачаснай метадычнай навукай. Завочна скончыў (на выдатна) філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педагагічным інстытуце (1971).
З 1971 года працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (пасля ўніверсітэце) спачатку выкладчыкам, пасля дацэнтам (1973), прафесарам (1986).
Памёр 12 кастрычніка 2014 года. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Аульс» у сектары 1Б.
Навуковая дзейнасць У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалогія ў творах К. Крапівы», а ў 1985 годзе доктарскую дысертацыю «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове».
Сярод колаў навуковых інтарэсаў былі даследаванні ў сферы фразеалогіі, якой Лепешаў прысвяціў больш як 10 кніг. Сярод іх манаграфія-дапаможнік «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), якая ёсць вынікам шматгадовых тэарэтычных напрацовак даследчыка. Шмат увагі надаваў даследаванню іншых моўных з’яў, займаўся праблемамі парэміялогіі, лексікалогіі, граматыкі, культуры мовы, стылістыкі, мовы мастацкай літаратуры і інш.
Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацый, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкуму па беларускай мове» ды інш.).
Узнагароды Быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга».
Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».
Бібліяграфія
Літаратура
Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2. — С. 22. — 2000 экз. — ISBN 985-11-0366-7. Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 304. — 653 с. — ISBN 5-85700-126-9.
Шэўчык Н. Нагляднасць і развіццё мовы вучняў пры вывучэнні сінтаксісу // Народная асвета. — 1965. — № 3. — С. 36. [Рэдакцыйны артыкул:] Навучаючы, вучыцца // Народная асвета. −1965. — № 10. — С. 4. Янкоўскі Ф. Пра запаветнае // Полымя. — 1992. — № 9. — С. 204—205. Сачанка Б. Адраджэнне праз духоўнасць // Літаратура і мастацтва. −1993. — 29 мая. Карачун Р., Тамашэвіч Т. І адзін у полі воін // Гродзенская праўда. −1994. — 1 сакавіка. Даследчык фразеалагізмаў // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 21 кастрычніка. Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1994. — № 10. — С. 30. Тамашэвіч Т. Даследчык роднага слова // Свіцязь. — 1994. — № 3. — С. 129. Крыўко М. Зайздросны лёс вялікага працаўніка // Наша слова. — 1994. — № 45. — С. 6. Сабасцян Б. Шлях у навуку пачынаўся ў Берштах // Дзянніца. — 1994. — 10 снежня. Даніловіч М. Навука-98 на філалагічным // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 5 мая. Коўзкі М. Доля праўды // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 10 кастрычніка. Даніловіч М. А. Слова пра Настаўніка // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 7-10. Тамашэвіч Т. І. На ніве роднага слова // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 10—13. Лепешаў Іван Якаўлевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Бібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999. — С. 285—287. Даніловіч М. Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1999. — № 10. — С. 68. Буевіч В., Сідар А. Іван Якаўлевіч Лепешаў: Чалавек і Настаўнік з вялікай літары // Пагоня. — 1999. — 21 кастрычніка. Крыўко М. Руплівец мовазнаўства // Настаўніцкая газета. — 1999. — 23 кастрычніка. Крыўко М. Вялікі працаўнік на ніве роднай мовы // Наша слова. — 1999. — 27 кастрычніка. Паланёны родным словам // Літаратура і мастацтва. — 1999. — 29 кастрычніка. Якалцэвіч М. Шчодрасць таленту // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 3 лістапада. Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Люди Дела. Минск, 1999. — С. 293. Жук І. Дазнанні на гарачай далоні // І. Я. Лепешаў. Дазнанні. — Гродна, 2000. — С. 3-4. Дудараў Л. Ад вясковага хлопчыка да прафесара // Дняпроўская праўда. — 2000. — 26 ліпеня. Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2001. — Т. 1. — С. 93. Лепешаў Іван Якаўлевіч // Памяць: Шчучынскі раён. — Мінск, 2001. — С. 453—454. Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. -Минск, 2004. С. Тамашэвіч Т. Паланёны родным словам // Роднае слова. — 2004. — № 9. — С.
Спасылкі Кнігі Івана Лепешава на сайце kamunikat.org Слоўнік добры, але не надта… Лепешаў Іван Якаўлевіч Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова «Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси» Лепешаў Іван Якаўлевіч. Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Аршанскага настаўніцкага інстытута Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР