Зялёны Во́страў (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 21 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ціхінічы (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія На ўсходзе і поўначы ўскраінах меліярацыйны канал, злучаны з ракой Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.

Дынаміка 1926 год — 27 двароў, 130 жыхароў. 1959 год — 47 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Уваравіцкі сельсавет