Іва́наўка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 4 ветракі, крупарушка, гамарня, карчма. Больш за палову гаспадарак займаліся вырабам фурманак, калёс, вазоў, драбін. У 1909 годзе 1221 дзесяціна зямлі, царкоўна-прыхадская школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Агульная праца», дзейнічалі гамарня і ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 86 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). У вёсцы меліся базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Да 17 мая 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Недайскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606)., да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 130 гаспадарак, 302 жыхары.
Дынаміка 1858 год — 19 двароў, 216 жыхароў. 1897 год — 81 двор, 645 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 97 двароў, 795 жыхароў. 1925 год — 137 двароў. 1959 год — 434 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 130 гаспадарак, 302 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна