Федэратыўная Рэспубліка Германія з’яўляецца федэрацыяй 16 зямель, 13 з якіх з’яўляюцца т.зв. «дзяржавамі-абласцямі» (), а 3 — «гарадамі-дзяржавамі» ().

Землі

Зямля ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія з’яўляецца суб’ектам міжнароднага права.

Часта ўжываецца паняцце Федэральная зямля, але ў юрыдычных дакументах — як, напрыклад, Асноўны закон ФРГ ці канстытуцыі зямель — такі тэрмін не выкарыстоўваецца, таму што германскія землі разам утвараюць Федэратыўную Рэспубліку Германія і не з’яўляюцца адміністрацыйнай адзінкай Германіі.

Заканадаўчы орган зямлі — ландтаг (landtag), які выбіраецца народам, выканаўчы орган зямлі — зямельны ўрад (landesregierung), які складаецца з зямельнага прэм’ер-міністра (landesministerpraesident) і зямельных міністраў (landesminister), якія выбіраюцца ландтагам.

Адміністрацыйная структура зямель

Тры гарады Берлін, Гамбург і Брэмен прыраўнаваныя па сваім статусе да зямлі.

У пяці землях існуюць 22 адміністрацыйныя акругі (), якія аб’ядноўваюць некалькі раёнаў.

Федэральныя землі (ці акругі) Германіі падзелены на раёны (). Усяго налічваецца 429 раёнаў, у тым ліку 313 сельскіх раёнаў і 116 гарадоў, прыраўнаваных да раёна (), гэта значыць гарадоў зямельнага падпарадкавання. Да апошніх як правіла адносяцца досыць буйныя гарады.

Раёны, у сваю чаргу, складаюцца з абшчын (камун; ). Абшчына характарызуецца наяўнасцю абшчыннага кіравання. Звычайна абшчыны (гарады і пасёлкі) падпарадкоўваюцца непасрэдна раёну. У Германіі налічваецца 12 141 абшчына.

У некаторых землях некалькі камун (абшчын) аб’ядноўваюцца ў амты, якія ўяўляюць сабой агульнае кіраванне (). Падзел на амты прысутнічае толькі ў землях Шлезвіг-Гольштэйн, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Брандэнбург, Саксонія-Анхальт, дзе ўсяго налічваецца 252 амты. У гэтых землях адрозніваюць камуны (населеныя пункты) раённага (прамога) падпарадкавання ( ці ) і населеныя пункты, падпарадкаваныя кіраванню.

Гісторыя Першапачаткова (1949—1952) Федэратыўная Рэспубліка складалася спачатку з 11 зямель, пазней пасля аб’яднання ў 1952 годзе Бадэна, Вюртэмберг-Бадэна і Вюртэмберг-Гогенцолерна ў адзіную зямлю Бадэн-Вюртэмберг іх колькасць склала 9 і пасля вяртання Саара ў склад ФРГ і да аб’яднаннф Германіі складалася з 10 зямель, якія былі ўтвораны ў акупацыйных зонах ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Заходні Берлін паводле чатырохбаковага пагаднення быў асобым палітычным утварэннем і не з’яўляўся зямлёй ФРГ.

У савецкай акупацыйнай зоне, на тэрыторыі будучай ГДР, былі таксама ўтвораны пяць зямель, якія, аднак, у 1952 годзе былі ператвораны ў 14 акруг. Пасля першых свабодных выбараў 18 сакавіка 1990 года было прынята рашэнне аднавіць ранейшыя землі на тэрыторыі ГДР замест акруг, практычна ў тых жа межах, што былі да 1952 года.

3 кастрычніка 1990 г. адбылося далучэнне новых зямель Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі Брандэнбург, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Саксонія, Саксонія-Анхальт і Цюрынгія да Федэратыўнай Рэспубліцы. Адначасова ўсходняя частка Берліна аб’ядналася з заходняй і ўтварыла 16-ю зямлю.

Гл. таксама ISO 3166-2:DE