Со́сна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дражбітка (прыток Сосніцы).
Плошча паверхні Сосна 1,25 км², даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Сярэдняя глыбіня возера 2,5 м, найбольшая — 6 м.Катлавіна складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. На возеры востраў плошчай каля 0,8 га.Возера зарастае слаба.
Праз возера працякае рака Дражбітка. Плошча вадазбору 127 км².
Літаратура
Крылович К. К. Сосно. //
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Сосніцы