Макак-рэзусНапісанне Макак-рэзус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах, Т. 9. Мн., 1999, С. 526 (Macaca mulatta) — від макак, адзін з найбольш вядомых відаў сямейства Мартышкавых.

Прыродаахоўны статус макак-рэзусаў у Чырвонай кнізе Міжнароднага саюза аховы прыроды пазначаны як LC («выклікае найменшую асцярогу») з прычыны шырокага распаўсюджвання, меркавана вялікай колькасці і адаптаванасці да разнастайных месцаў жыцця. Макак-рэзус насяляе Паўднёвую, Цэнтральную і Паўднёва-Усходнюю Азію, арэал віду найбольшы з усіх прыматаў, за выключэннем людзей. Сустракаецца на розных вышынях і ў самых розных месцах жыцця: ад лугоў да засушлівых і лясных зон, а таксама паблізу населеных пунктаў.

Паходжанне назвы Назва «рэзус» нададзена віду макак французскім прыродазнаўцам Жанам Батыстам Адберам (1759—1800) у імя фракійскага цара Рэса, які падчас Траянскай вайны змагаўся на баку Троі. У еўрапейскія мовы імя ўвайшло ў латынізаваным напісанні Rhesus, скарочана — Rh.

Апісанне Даволі буйныя мажныя жывёлы, з цёмнай зеленавата-жоўтай афарбоўкай поўсці. Твар, вушы і кісці рук бледна-мяснога колеру.

Рэзусы не баяцца вады, добра плаваюць і ныраюць.

Размнажэнне Цяжарнасць доўжыцца 164 дні, нараджаецца 1 дзіцяня, якога маці корміць да года. Маці зацята абараняе сваё дзіцяня. Палавая спеласць надыходзіць у 4 гады.

Лад жыцця Жывуць рэзусы вялікімі зграямі (да 20 і больш асобін) у лясах або на адкрытых горных схілах. Індыйцы лічаць іх свяшчэннымі жывёламі і часам пакідаюць для іх непрыбранай частка ўраджаю на сваіх палях.

Мова Для макак-рэзусаў характэрны некалькі тыпаў крыкаў. Гэтыя гукі рэзусы выдаюць у розных сітуацыях, у розных эмацыйных станах:

Раве малпа, якая ўпэўнена ў сваіх сілах і пагражае іншай, ніжэйшага рангу. Шумная задышка — пагроза зыходзіць ад менш упэўненага рэзусу, які хоча падчас нападу атрымаць падтрымку суродзічаў. Брэх значыць пагрозу з боку таго, хто недастаткова агрэсіўны, каб напасці. Бурчанне выдае злёгку ўстрывожаны рэзус. Віскатлівы брэх — відавы сігнал трывогі, выдаецца пры выяўленні драпежніка. Пранізлівы крык спачатку гучыць на вельмі высокай ноце, затым рэзка абрываецца; такі гук выдае рэзус, якому пагражае суродзіч высокага рангу. «Кудахтальны» крык выдае той, каму пагражае суродзіч. Віскат выдае пераможаная малпа, пакусаная падчас бойкі. Піск выдае рэзус, які абараняецца падчас бойкі і сілы якога канчаюцца.

Распаўсюджванне Самы паспяховы і распаўсюджаны від прыматаў свету: сустракаюцца ў Пакістане, Індыі, у Гімалаях ад Непала да Паўночнай Бірмы, у Паўднёвым Кітаі, краінах Індакітаю; у вялікай колькасці жывуць нават у гарадах.

Выкарыстанне ў медыцыне Макак-рэзусаў трымаюць у віварыях як мадэльныя аб’екты для медыцынскіх, эталагічных і нейрабiялагiчных даследаванняў. На гэтых малпах адкрыты рэзус-фактар ​​— фактар ​​сумяшчальнасці крыві.

Макак часта выкарыстоўваюць для эксперыментаў па трансплантацыі органаў. Так, у 1970 годзе амерыканскі нейрахірург Роберт Уайт правёў трансплантацыю галавы адной малпы на цела другой.

Крыніцы

Катэгорыя:Мартышкавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1780 годзе